ПАТСДАМ. Лідэр нямецкіх хрысьціянскіх дэмакратаў Анжэла Мэркель сёньня настойліва заклікала канцлера Герхарда Шрэдэра адмовіцца ад спробаў узначаліць урад краіны. Выступаючы на цырымоніі ў Патсдаме з нагоды 15-годзьдзя аб’яднаньня, Мэркель назвала нядзельнае галасаваньне ў Дрэздане вельмі добрым вынікам для яе партыі. Сам Шрэдэр выказаў сёньня пэўную гнуткасьць, заявіўшы, што яго будучыня залежыць ад рашэньня яго сацыял-дэмакратычнай партыі.