ЛЁНДАН. Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро заявіў, што імкненьне трымаць Турцыю па-за межамі Эўразьвязу магло б паглыбіць “рэлігійна-палітычны раскол” паміж хрысьціянскім і мусульманскім сьветам. У інтэрвію кампаніі Бі-Бі-Сі Стро сказаў пра занепакоенасьць Лёндана з прычыны гэтак званага “канфлікту цывілізацыяў”. Ён заявіў, што Турцыя павінна далучыцца да Эўразьвязу, бо “гэта эўрапейская краіна”. Сёньня пытаньне аб магчымым прыёме Турцыі будзе вырашацца на надзвычайнай сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў Эўразьвязу ў Люксэмбургу.