БАКУ. У Азэрбайджане прадстаўнікі блёку “Асад-Лік” (“Свабода”) паведамляюць пра масавыя арышты напярэдадні несанкцыянаванага мітынгу апазыцыі. Улады прапанвалі правесьці мітынг у бязьлюдных раёнах гораду, але апазыцыя настойвае на сваім праве арганізаваць акцыю на прывакзальным пляцы ў цэнтры Баку.