БАЙКАНУР. Расейская ракета “Саюз” стартавала сёньня да Міжнароднай касьмічнай станцыі з расейска-амэрыканкімі астранаўтамі й амэрыканскім мільянэрам на борце.
(Апэратар:) "Пяць—чатыры—тры—два—адзін. Ракета-носьбіт выносіць на старт ракету “Саюз” з Уільямам Макартурам, Валер’ем Токаравым і Грэгары Олсэнам на борце -- для падарожжа ў іхны часовы касьмічны дом”.
У панядзелак пакета мае злучыцца з Міжнароднай касьмічнай станцыяй. Астранаўты Валеры Токараў і Уільям Макартур будуць там жыць да красавіка, а касьмічны турыст Грэгары Олсэн застанецца на 10 дзён. За сваё падарожжа 60-гадовы фізык Олсэн заплаціў 20 млн. даляраў. Раней касьмічнымі турыстамі пабывалі амэрыканскі бізнэсовец Дэніс Ціта й паўднёваафрыканец Марк Шаттлўорт.