Лінкі ўнівэрсальнага доступу

партыя Фатх перамагла ісламісцкую групоўку Хамаз


ЕРУСАЛІМ. Кіруючая палестынская партыя Фатх перамагла ісламісцкую ўзброеную групоўку Хамаз у трэцім туры муніцыпальных выбараў. Фінальныя вынікі паказалі сёньня, што партыя палестынскага лідэра Махмуда Абаса набрала 54 працэнты галасоў, а Хамаз мае 26 працэнтаў. Кандыдаты Фатх наўпрост перамаглі 51-й акрузе, а Хамаз – у 13-ці. У ранейшых турах, асабліва ў Паласе Газы, Хамаз меў лепшыя вынікі. Апошні чацьвёрты раўнд выбараў пройдзе ў сьнежні.
XS
SM
MD
LG