Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уйгуры змагаюцца за незалежнасьць ад Кітаю


ПЭКІН. Амбасада ЗША ў Пэкіне папярэдзіла пра магчымыя тэракты ў паўночна-заходняй правінцыі Кітая Ксіньянь. У суботу спаўняецца 50 гадоў зь дня захопу правінцыі Кітаем. Пэкін распачаў узмоцненую кампанію супраць сэпаратызму, тэрарызму й рэлігійнага экстрэмізму ў правінцыі. Уйгуры – пераважна мусульманская, цюркамоўная меншыня ў Кітаі, якая імкнецца да незалежнасьці рэгіёну. Пэкін разглядае Ксіньянь як вельмі важную складовую частку з-за вялікіх нафтаваых і газавых запасаў. Правінцыя, са словаў Сусьветнага кангрэсу уйгураў, ператвараецца ў “міну замаруджанага дзеяньня”.
XS
SM
MD
LG