Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Распусьціла Дуня косы, а за ёй пайшлі матросы


Андранік Антанян, Вільня Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Калі я вучыўся ў школе, настаўнікі прыкметную частку сваёй увагі канцэнтравалі на вучнёўскіх фрызурах. Хлопцы спрабавалі змагацца за даўжыню валасоў (чым радзей ты хадзіў у цырульню, тым больш незалежны меў выгляд). Аднак перамагчы настаўніка звычайна не было ніякіх шанцаў. Надта ўжо розныя вагавыя катэгорыі. З даўжынёй дзявочых валасоў у савецкай школе не змагаліся (хаця добра падумаўшы, цалкам маглі заняцца й такім). Аднак быў іншы пункцік: пэдагогі патрабавалі, каб дзяўчаты свае валасы запляталі ў коскі альбо ў якія ахайныя хвосьцікі. Калі школьніца зьяўлялася на ўроках з распушчанымі валасамі, настаўнікі не забываліся адпусьціць рыфмаваную заўвагу: “Адпусьціла Дуня косы, а за ёй пайшлі матросы”.

Цікава гэта ўсё ня тым, што нашы настаўніцы дазвалялі сабе адпускаць у адрас дзяцей даволі тлустыя жарты. Часы былі ня пужаныя, норавы цнатлівыя, яны яшчэ й не такое маглі сабе дазволіць, а мы не зразумець. Зачапіла мяне гэтая прастадушная і грубаватая прымаўка тым, што яна добра ілюструе, да якой ступені разыходзіцца мова дарослых і мова дзяцінства. Мы, дзеці, вядома, хіхікалі з настаўніцкага жарту, але сама соль жарту заставалася ад нас далёка. Матросы дзесяцігадоваму хлопчыку здаюцца прадстаўнікамі адной з самых элітарных і рамантычных прафэсіяў. Які школьнік з сухаземнай Беларусі ня марыў перасячы экватар і прышвартавацца ў Кейптаўне? Разуменьне, чым, чаму і навошта зьвярнула на сябе ўвагу матросаў тая легендарная Дуня, прыйшло пазьней. Магчыма, да дзяўчат лепш даходзіў сэнс гэтага жарту, але ж хто цяпер праўду скажа...

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG