АЛМАТЫ. Міжнародная арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў” скрытыкавала казахстанскую друкарню “Время-принт” за нематываваную адмову друкаваць 5 апазыцыйных газэтаў. Генэральная пракуратура Казахстану заявіла, што некаторыя з газэт парушылі правілы ліцэнзаваньня. Рэдактары газэтаў лічаць, што гэта спроба пазбавіць выбарцаў інфармацыі перад парлямэнцкімі выбарамі 4 сьнежня. “Рэпартэры бязь межаў” падкрэсьліваюць, што друкаваныя СМІ – адзіная крыніца незалежнай інфармацыі ў Казахстане, бо ўсе тэлеканалы знаходзяцца пад кантролем прэзыдэнта Нурсултана Назарбаева.