ПРЫШТЫНА. У Косаве быў паранены палкоўнік Дзеян Становіч – начальнік сэрбскай паліцыі ў правінцыі. Яго аўто абстралялі ля вёскі Гнілянэ. Палкоўніка шпіталізавалі. Ачольнік часовай адміністрацыі ААН у Косаве Сёрэн Есэн-Пэтэрсан рэзка асудзіў напад.
ПРЫШТЫНА. Каля сотні альбанцаў пратэставалі ля Косаўскага парлямэнту на знак пратэсту супраць перамоваў з Сэрбіяй. Парлямэнт Косава, у складзе якога пераважаюць альбанцы, падтрымаў дэлегацыю на чале з прэзыдэнтам Ібрагімам Руговай. Дэлегацыя пачне перамовы з сэрбскім бокам адносна будучыні правінцыі. Некалі тысячы альбанцаў былі забітыя сэрбамі, пакуль бамбаваньні НАТА ў 1999 г. не спынілі канфлікт. Цяпер правінцыяй кіруе ААН.