(Церахава: ) “Нешта будзем рабіць. Вы ўжо ў такім адчаі ня будзьце…”, — кажа камэрцыйная дырэктарка Яўгенія Церахава. Яна сёньня з самай раніцы прымае тэлефанаваньні чытачоў, якія зь сёньняшняга нумару даведаліся пра скасаваньне дамоваў з рэдакцыяй друкарні “Чырвоная зорка”, “Белсаюздруку” і “Менгарсаюздруку”.
Дарэчы, сёньня ў рэдакцыю прыйшоў чарговы факс з паведамленьнем аб скасаваньні дамовы, гэтым разам зь “Менаблсаюздруку”.
Я зьвяртаюся да карэспандэнткі “Народнай Волі” Марыі Эйсмант, якая толькі скончыла размаўляць па тэлефоне.
(Эйсмант: ) “Тэлефанаваў настаўнік з Воранаўскага раёну. Ён кажа, што ўвесь час выпісвае “Народную Волю” і “Советскую Белоруcсию”, і слухае Беларускую службу Радыё Свабода і Беларускае тэлебачаньне. І параўноўвае тую інфармацыю і другую. І кажа, што “Народная Воля” і “Свабода” распавядаюць больш праўды, чым дзяржаўныя газэты. Таму ён не разумее, чаму такімі мэтадамі закрываюць газэты”.
Як распавяла Радыё Свабода шэф-рэдактар “Народнай Волі” Сьвятлана Калінкіна, цяпер вядзецца пошук друкарні.
(Калінкіна: ) “Вялікай надзеі на тое, што мы знойдзем друкарню ў Беларусі, няма. Калі будзе абраны варыянт друкавацца ў Смаленску, то “Народнай Волі” трэба будзе думаць і аб тым, у якім рэжыме газэце выходзіць, бо штодня са Смаленску дастаўляць газэту немагчыма…
Ужо заплачана 70 мільёнаў рублёў. Дарэчы, было б заплачана і 100 мільёнаў, паколькі яшчэ ўчора раніцай “Белпошта” абяцала пералічыць нам 35 мільёнаў рублёў за падпіску. Такім чынам, мы цалкам заплацілі б штраф Гайдукевічу. Але гэтыя грошы не былі пералічаныя. Калі б учора мы не заплацілі штраф, то паводле нашых зьвестак, сёньня ўжо былі гатовыя машыны, каб прыехаць і арыштаваць нашае памяшканьне і вывезьці адсюль кампутары і іншую маёмасьць”.
Нібы пацьвярджаючы словы Сьвятланы Калінкінай, у рэдакцыю ў гэты момант прыйшоў па плацёжныя дакумэнты судовы выканаўца суду Ленінскага раёну Менску Мікалай Зайда.
(Зайда: ) “Мне лепш сёньня зьезьдзіць ды ўзяць “плацёжкі”, чым заўтра вашую мэблю грузіць”.
Сёньня ў рэдакцыі рыхтуецца чарговы нумар. У ім будзе рэакцыя простых людзей і вядомых асобаў на сытуацыю, у якой апынулася “Народная Воля”. Таксама будзе часткова надрукаваная стэнаграма суду зь Сяргеем Гайдукевічам і выступ у судзе былога паплечніка лідэра Лібэральна-дэмакратычнай партыі Аляксандра Рабатая, які пацьвярджае, што Гайдукевіч меў эканамічныя кантакты з рэжымам Садама Хусэйна.
Сёньня ж галоўны рэдактар “Народнай Волі” Іосіф Сярэдзіч зьвярнуўся да свайго калектыву. Ён заявіў, што газэта будзе выходзіць у любой сытуацыі. Магчыма, будзе зьмененая форма працы, магчыма — фармат газэты. Выданьне можа друкавацца спэцвыпускамі, як некалі падчас путчу выходзіла “Комсомольская правда”. Іосіф Сярэдзіч спадзяецца, што заўтра яшчэ можна будзе надрукаваць у “Чырвонай зорцы” нумар за 1 кастрычніка.
Адметна, што менавіта 1 кастрычніка ў заснавальніка “Народнай Волі” Іосіфа Сярэдзіча дзень народзінаў. І менавіта з гэтага дня скасаваныя дамовы на друкаваньне і распаўсюд газэты.
Гл. таксама "Народной волі" перакрылі кісларод Чаму былі скасаваныя дамовы з “Народнай Воляй”?