Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анджэя Пісальніка афіцыйна папярэдзілі ў пракуратуры


Міхал Карневіч, Горадня Сёньня намесьнік пракурора Ленінскага раёну Горадні Аляксандр Абрамовіч афіцыйна папярэдзіў Анджэя Пісальніка аб недапушчальнасьці прадстаўляцца галоўным рэдактарам штотыднёвіка Саюзу палякаў Беларусі “Glos znad Niemna”.

Скаргу ў пракуратуру напісаў былы старшыня Саюзe палякаў Тадэвуш Кручкоўскі яшчэ перад паўторным зьездам СПБ. Тады ў Польшчы выйшлі два нумары газэты “Glos znad Niemna”. І галоўным рэдактарам быў падпісаны А.Пісальнік.

Ён і быў галоўным рэдактарам газэты падчас кіраўніцтва арганізацыяй Анжэлікай Борыс. Пасьля таго, як АМОН захапіў сядзібу СПБ і туды вярнуўся Т.Кручкоўскі, Пісальнік у новы склад рэдакцыі не ўвайшоў, а выдаў некалькі нумароў газэты са сваімі калегамі ў Польшчы.

На мінулыі тыдні ў Варшаве адбывалася канфэрэнцыя АБСЭ, у якой браў удзел і выступаў А.Пісальнік. Яго там і прадстаўлялі, як рэдактара “Glosu znad Niemna”. У канфэрэнцыі брала ўдзел і афіцыйная дэлегацыя Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG