(Карэспандэнт: ) “Скажыце, спадар Бухвостаў, якая дакладная лічба дэлегатаў і гасьцей чакаецца на Кангрэсе дэмакратычных сілаў? Колькі зь іх з рэгіёнаў Беларусі і з-за мяжы? ”
(Бухвостаў: ) “Дакладную лічбу не назаву, але мы чакаем, што дэлегатаў і гасьцей будзе больш за 1000 чалавек. У нас толькі дэлегатаў каля 900. І яшчэ запрошаныя. І яшчэ каля 70 чалавек гасьцей з-за мяжы”.
(Карэспандэнт: ) “Скажыце, а дзе, у якіх гатэлях яны будуць разьмешчаныя, як, напрыклад, будуць харчавацца?”
(Бухвостаў: ) “Дэлегаты будуць разьмешчаныя ў розных гатэлях Менску. Напрыклад, “Беларусь”, “Аквабел” ды іншыя. Мы будзем арганізоўваць харчаваньне непасрэдна на Кангрэсе. Будзе арганізаванае харчаваньне, як у Палацы, так і ў бліжэйшых сталоўках, зь якімі мы заключылі дамовы”.
(Карэспандэнт: ) “Колькі будзе каштаваць гэты Кангрэс, і хто яго фінансуе?”
(Бухвостаў: ) “Мы пакуль не ацэньваем агульны каштарыс, колькі будзе каштаваць. Але мы дамовіліся, што ўсе выдаткі на правядзеньне Кангрэсу бярэ кожная палітычная партыя, якая ўваходзіць у нашую стала дзейную нараду. Зыходзячы са сваіх уласных рэзэрваў”.
(Карэспандэнт: ) “Скажыце, спадар старшыня, ці ёсьць якія-небудзь перашкоды працы аргкамітэту Кангрэсу з боку ўладаў? Ці можа дзе-небудзь мясцовыя чыноўнікі перашкаджаюць даезду дэлегатаў у Менск?”
(Бухвостаў: ) “Я не магу сказаць, што працы аргкамітэту нехта перашкаджае. Але ўжо цяпер вядома, што ў многіх рэгіёнах субота ў нейкай ступені абвешчана працоўнай. Можа на асобных прадпрыемствах. Але многія дэлегаты ня здолеюць прыехаць на першы дзень Кангрэсу, бо павінны ў суботу працаваць”.
(Карэспандэнт: ) “Акрамя непасрэдна паседжаньняў, што яшчэ чакае дэлегатаў Кангрэсу ў Менску?”
(Бухвостаў: ) “Не, ў нас няма сродкаў на культурныя праграмы. Таму мы арганізуем толькі выступы шэрагу музычных калектываў, якія ў нейкай меры зьвязаныя з намі і будуць выступаць без аплаты”.
На пытаньні беларускай Свабоды адказваў старшыня аргкамітэту Кангрэсу дэмакратычных сілаў Аляксандар Бухвостаў. А для ўдзельнікаў Кангрэсу ў Палацу культуры МАЗу выступяць гурты “Крама”, “Neuro Dubel” і “Акустык бэнд”.