Найперш варта зазначыць, што беларуская прэса ў апошні час вельмі рэдка займаецца своеасаблівым палітычным "зандажом" сваёй чытацкай аўдыторыі. Мабыць таму анкета "Свободных новостей" і выклікала надзвычайную цікавасьць. Лісты са сваімі прапановамі (а ішлі яны амаль з усіх раёнаў краіны) дасылалі ня толькі сталыя чытачы штотыднёвіка, але й тыя, хто выпадкова даведаўся пра творчую акцыю рэдакцыі. Расказвае галоўны рэдактар "СН-плюс" Васіль Зданюк:
(Зданюк: ) "Чытачы нашы -- гэта электарат, які знаходзіцца паміж актыўнымі прыхільнікамі дзеючага прэзыдэнта і адкрыта апазыцыйнымі людзьмі. Гэта людзі ад 30 да 50 гадоў, не багатыя, але й ня бедныя, гэта тэхнічная інтэлігенцыя, настаўнікі, выкладчыкі, дробны і сярэдні бізнэс -- наагул тая база, на якую маглі разьлічваць апазыцыйныя палітыкі пры добрым раскладзе".
Гэтыя людзі ў бальшыні сваёй ня ўдзельнічалі ў раённых сходах, што вылучалі дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сіл. Зь імі не "працавалі", так бы мовіць, партыйныя агітатары... Каму і чаму аддае перавага палітычна незаангажаваная аўдыторыя? Паводле чытачоў "Свободных новостей-плюс", у лідэрах -- Анатоль Лябедзька і Аляксандар Мілінкевіч, крыху менш галасоў набралі Аляксандар Казулін і Васіль Лявонаў.
(Зданюк: ) "Лябедзьку лічаць маладым, энэргічным палітыкам, які мае досьвед міжнароднай дзейнасьці... У Мілінкевіча адзначаюць адукаванасьць, вернасьць традыцыям, беларускай нацыянальнай ідэі... Прыблізна аднолькавыя выказваньні пра Казуліна зь Лявонавым -- ранейшыя вядомыя кіраўнікі, усе адзначаюць іхную кампэтэнтнасьць і прафэсіяналізм".
Перад прэзыдэнцкімі выбарамі электаральныя настроі знаходзяцца пад пільным пастаянным кантролем розных сацыялягічных службаў. Ці адпавядаюць дадзеныя прафэсіяналаў аматарскаму журналісцкаму дасьледаваньню? Доктар сацыялёгіі, прафэсар Алег Манаеў:
(Манаеў: ) "Ёсьць нейкая блізкасьць паміж вынікамі газэты "Свободные новости" і тымі, якія атрымліваем мы, прафэсійныя сацыёлягі. Па-першае, адпаведнасьць назіраецца ў тым, што ў лідэраў апазыцыі рэйтынгі, на жаль, невысокія наагул. Другое. Па дадзеных нацыянальных апытаньняў грамадзкай думкі, якія праводзіў наш інстытут, Інстытут Гэлапа, на першым месцы знаходзіцца Анатоль Лябедзька".
Затое паводле вэрсіі прафэсара Манаева рэйтынг Аляксандра Мілінкевіча значна ніжэй, чым вызначаны чытачамі штотыднёвіка "СН-плюс". Аднак і сацыёлягі, і журналісты пагаджаюцца ў іншым -- як яны лічаць, галоўным. Рэдактар газэты Васіль Зданюк:
(Зданюк: ) "Вывад які можна зрабіць? Аднаго яскрава акрэсьленага лідэра людзі ня ведаюць. Дрэнна гэта ці добра?"
Доктар сацыялёгіі Алег Манаеў:
(Манаеў: ) "Ну што ж тут добрага?! Канечне, гэта вельмі дрэнна! Гэта адна з самых вострых, хворых, цяжкіх праблемаў Беларусі. Патэнцыял у грамадзтве незадаволеных, незадаволенасьці даволі вялікі. Але гэты патэнцыял не знаходзіць фігуру, не знаходзіць структуру, не знаходзіць плятформу, праграму, зь якой ён мог бы сябе неяк атаясамліваць. І гэта дрэнна, бо адна з ключавых прычын, якія тлумачаць посьпех "ружовай рэвалюцыі" ў Грузіі, "памаранчавай" ва Ўкраіне было якраз тое, што гэты патэнцыял знайшоў такую фігуру, знайшоў такую структуру, а ў нас не знаходзіць!"