Удзельнічае мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі
(Вячаслаў Ракіцкі: ) “Фатаграфія схоплівае маўклівае імгненьне цяперашняга, сьмяротную непарыўнасьць надзеі і чаканьня ў недаступным розуму дзеяньні, выкліканым сьвятлом. Бліскавічка малога часу ў прыцемку гулкага хронасу, фатаграфія мае падабенства зь лірычным вершам. Як і верш, яна - завершаны і самадастатковы выток іншага ў чалавечым жыцьці, выток, які "замоўленай рысай адлучае абранае імгненьне ад плыні часу. "Тут" і "цяпер" робяцца пунктам пачатку... Гэтае імгненьне пазначана асаблівым сьвятлом. У адрозьненьне ад аксіёмаў матэматыкі, законаў фізыкі або паняцьцяў філязофіі, верш не ўхіляецца ад вопыту: час у ім застаецца жывым ва усёй невынішчальнай паўнаце і, разам з тым, здольнасьці зноў і зноў уваскрасаць у іншым абліччы, адраджацца, азараючы новым сьвятлом новыя імгненьні, новы вопыт".
Так пісаў ляўрэат Нобэлеўскай прэміі Актавія Пас. Але вартасьць фотаапарата палягае ня толькі ў тым, што ён можа пераўтварыць фатографа ў мастака, але і ў тым, што ён змушае глядзець і ўглядацца ў сьвет. А можна сказаць і гэтак: фотаапарат змушае таго, хто яго трымае, пільна глядзець на краіну, чалавека, людзей, нацыю, народ. Ствараць гісторыю сваёй краіны, якая уліваецца ў гісторыю чалавецтва. А ці можам мы увогуле гаварыць пра гісторыю беларускай фатаграфіі, а мо нават і яе школу?”
(Сяргей Харэўскі: ) “З прычыны фатальнага зьбегу акалічнасьцяў аж да мяжы ХХ і ХХІ стагодзьдзяў практычна ніхто не займаўся вывучэньнем гісторыі беларускага фотамастацтва. Толькі цяпер робяцца ў гэтым накірунку першыя крокі. Зьявіліся ў друку артыкулы Уладзімера Парфянка, Нэлі Бекус, Надзеі Саўчанкі. Што праўда, яшчэ ў 1983-м годзе выйшла кніга Вячкі Целеша "Менск на старых паштоўках", якая адразу стала бэстсэлерам у Беларусі. Аднак, тамака не было зьвестак пра саміх фатографаў. Агулам гэта вельмі кволы пакуль што плён, зважаючы на нашу фатаграфічную спадчыну, якая стваралася паўтара стагодзьдзя.”
(Ракіцкі: ) “Вы сказалі, што беларускай фатаграфіі ужо паўтара стагодзьдзя. А ці можаце сказаць больш дакладна? Што вы, гісторыкі мастацтва, бераце за кропку адліку ў гэтай гісторыі?”
(Харэўскі: ) “Ужо першы мастацкі здымак, зроблены Альбэртам Сьвяйкоўскiм яшчэ ў 1854 годзе. Атрымліваецца, што нашая традыцыя фотамастацтва была запачаткаваная ажно ў сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя.”
(Ракіцкі: ) “І сапраўды вельмі старадаўняя традыцыя! Раней нават за здымкі Парыжу, зробленыя ў 1855 годзе славутым фатографам Надарам з вышыні паветранага шара. Патлумачце, Сяргей, чаму Вы лічыце, што гэта першы здымак і што гэта першы мастацкі здымак? Цікава, а што было выяўлена на тым здымку Сьвяйкоўскага?”
(Харэўскі: ) “Натуральна, гэта была Вільня! Гэта быў такі рамантычны панарамны краявід Вiльнi. А ужо фатаздымкi Язэпа Чаховiча, укладзеныя ў альбом «Виды Вильны», атрымалi залатыя й срэбраныя мэдалi на мiжнародных выставах у Парыжы, Рыме i Маскве ў 1870-я гады. Адразу такі эўрапейскі посьпех. Чаховіч, дарэчы, больш-менш вядомы тым, хто цікавіўся гісторыяй нашай культуры. Ён, між іншым, здымаў паўстанцаў 1863 году. Як і ягоны калега Ахіл Банольдзі, аўтар фотапартрэта Кастуся Каліноўскага. Параднага, між іншым, партрэта, калі гэтак можна казаць пра правадыра “мужыцкага” паўстаньня.”
(Ракіцкі: ) “Тут давайце, Сяргей, зробім невялікую зацемку для тых слухачоў, хто, магчыма, ня чуў пра гэтую асобу. Ахіл Банольдзі быў легендарным сьпеваком, танцмайстрам, фатографам. Італьянец з Барсэлёны, які ад 1842 году стала жыў у Вільні і захапіўся беларускім вызвольным рухам. У ягонай віленскай фотамайстэрні рыхтаваліся падпольныя выданьні беларускіх патрыётаў. Пасьля паразы паўстаньня Банольдзі займаўся фатаграфіяй у Парыжы і заставаўся верным сваім перакананьням. Браў непасрэдны удзел у баях Парыскай Камуны.”
(Харэўскі: ) “Зазначым, што бальшыня нашых фатографаў ХІХ і пачатку ХХ стагодзьдзя былі шчырымі патрыётамі й нонканфармістамі. Вось, напрыклад, што пісалася ў запісцы паліцмайстра ад 17 лістапада 1861 году, накіраванай менскаму губэрнатару: “... для отыграния обедни сей фотограф Прушинский заговорил здешнюю городзкую музыку, уплатив содержателю оной деньги". Гаворка ішла пра ўрачыстую імшу ў менскім каталіцкім катэдральным касьцёле ў памяць пачатку паўстаньня 1831 году. На гэтым набажэнстве быў прасьпяваны рэвалюцыйны гімн і прачытана малітва "за усопших братий". Такім чынам, дакумэнтальна пацьвярджаецца факт існаваньня ў Менску фотамайстэрні Антона Прушынскага яшчэ ў 1861 годзе і якіх поглядаў трымаўся фатограф.”
(Ракіцкі: ) “Ці ня той гэта Прушынскі, які ёсьць аўтарам знакамітага фотапартрэта Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча?”
(Харэўскі: ) “Менавіта. Гэтае фота выканана, найхутчэй, да 1863 году. На ім пісьменьнік апрануты ў чамарку - вопратку з саматканага шэрага сукна зь цёмнымі палосамі на грудзях, вельмі папулярную сярод паўстанцаў. Апроч названых, былі і яшчэ фотамайстры. Але іхная спадчына малавядомая. Напрыклад, у бібліятэцы Ягелонскага ўнівэрсытэту ў Кракаве захоўваецца ўнікальны, выдатны фотапартрэт менскага біскупа Адама Вайткевіча, зроблены адным зь першых менскіх фатографаў Эмэрыкам Адамовічам. Ёсьць падставы меркаваць, што фатаграфія была зроблена паміж 1865 і 1869 гадамі. Як і сотні іншых фотатвораў Адамовіча, ён пакуль невядомы шырокай публіцы.”
(Ракіцкі: ) “А з чаго ўсё ж вынікала гэткая апазыцыйнасьць беларускіх фатографаў? У чым сакрэт таго, што абасалютная іхная бальшыня была настроена супраць расейскіх уладаў?”
(Харэўскі: ) “Для заняткаў фатаграфіяй у ХІХ стагодзьдзі ад чалавека вымагаліся сама меней тры рэчы: высокая культура, тэхнічная дасьведчанасьць (да слова: менавіта віцебскі фатограф Зыгмунд Юркоўскі ўвайшоў ва ўсясьветную гісторыю як родапачынальнік імгненнай фатаграфіі. Гэта ён вынайшаў шторна-шчылінны затвор у 1882 годзе. Каб займацца фатаграфіяй, патрэбныя былі істотныя грошы, і ўвогуле гэтых людзей можна назваць пэўнай кастай”.
(Ракіцкі: ) “Арыстакратычнага паходжаньня?”
(Харэўскі: ) “Так. Бальшыня тагачасных фатографаў была са шляхты! Напрыклад, той жа віленскі фатограф Язэп Чаховіч быў сапраўдным абшарнікам і меў багата земляў у паўночных паветах Беларусі. Толькі ў Менску, напрыклад, апроч згаданых Прушынскага і Адамовіча, уласныя фотаатэлье мелі дваране: браты Восіп і Вікенці Барэці, Напалеон Аколаў, Жазэфіна Адамовіч. Адны іхныя імёны чаго вартыя! А біяграфіі то пэўна заслугоўваюць цэлых раманаў, як у таго ж Ахіла Банольдзі. Як і іншыя шляхцюкі-каталікі, яны, сьведкі і ўдзельнікі паўстаньняў, мелі выразнае пачуцьцё патрыятычнай й саслоўнай салідарнасьці. Дарэчы, і слынны Ян Булгак, цяпер ужо прызнаны клясык нашай нацыянальнай фатаграфіі, быў да Першай усясьветнай вайны досыць заможным шляхцюком з уласнай зямлёю.”
(Ракіцкі: ) “Але ж! Сапраўды, Ян Булгак ужо досыць трывала ўвайшоў у гісторыю беларускай культуры. Сёлета ў выдавецтве “Беларусь” пабачыла сьвет і дыхтоўная кніга ягоных успамінаў “Край дзіцячых гадоў”. А каго з той плеяды фатографаў-арыстакратаў у Беларусі пакуль зусім ня ведаюць?”
(Харэўскі: ) “Я найперш назваў бы графа Бэнэдыкта Тышкевiча, які нарадзіўся ў родавым котлішчы Тышкевічаў, Лагойску, а меў маёнткі ў Налібоцкай пушчы і пад Коўнам. У 1999 годзе ў Вільні адбылася выстава ягоных твораў. Гэта была сапраўдная сэнсацыя, незаўважаная тады ў нас. Зусім унікальна было тое, што большасьць зь іх прысьвечаная беларускім народным тыпажам канца ХІХ стагодзьдзя. А выставу зрабіў Музэй фатаграфіі гораду Нэсэфор Н’епс, гэта ў Францыі, дзе Бэнэдыкт Тышкевіч правёў свае апошнія гады (ён дажыў да 1935 году). У 1993 годзе музэй Н’епсу выпадкова купіў у парыскага антыквара цудам ацалелы альбом фатаграфіяў Тышкевiча: 86 адбіткаў на кардоннай аснове, якія зафіксавалі разнастайныя мясьціны і людзей Беларусі, Францыі і Італіі. Увогуле, архіў Тышкевiча згарэў у часе першай усясьветнай вайны. Гэткі ж лёс напаткаў і калекцыю твораў мастацтва, што захоўвалася ў ягоным беларускім маёнтку Вялаве, што ў Налібоцкай пушчы. Ад усяго, імаверна, застаўся толькі гэты альбом. Шкада што тая выстава не даехала да Беларусі.”
(Ракіцкі: ) “Сапраўдная сэнсацыя! Паколькі для бальшыні нашых слухачоў гэтае імя гучыць упершыню, то хацелася б даведацца крыху больш пра гэтую асобу – пра Бэнэдыкта Тышкевіча.”
(Харэўскі: ) “Бэнэдыкт Тышкевіч быў заможным арыстакратам, які атрымаў у спадчыну шмат нерухомасьці і капіталу, знаходзіў радасьць ня толькі ў шляхетных паляваньнях і балях, але і ў археалёгіі і фатаграфіі. Граф арандаваў караблі, каб зьезьдзіць у экспэдыцыі, аб’ехаў Індыю, Кітай, Японію. Аднаго разу нават вакол сьвету на яхце пусьціўся. Свае лепшыя здымкі ён экспанаваў на выставе ў Філядэльфіі, у Амэрыцы (1876). У іх максымальна выявіўся мадэрнізм і рамантызм творцы. З таго часу да яго прыходзіць усясьветная слава фатографа-падарожніка. У 1883 годзе, калі памірае жонка, граф з трыма дзецьмі вяртаецца ў Францыю, уладкоўваецца ў сваім маёнтку ў Нёі, дзе цалкам прысьвячае сябе фатаграфіі".
(Ракіцкі: ) “Фатографа графа Тышкевiча ня ведаюць у Беларусі. Вы кажаце пра ягоную вядомасьць па-за межамі Беларусі. Проста так слынным у мастацтве ня станеш. Што ўласьціва было ягоным здымкам, якія яго праславілі?”
(Харэўскі: ) “Па- першае, ён адчуваў адказнасьць перад кожным адбiткам — сярод iх няма выпадковых, а замiлаваньне, зь якім пабудаваныя кампазыцыі, сьведчыць аб вялікім прафэсіяналізьме. Ягоныя творы — сапраўдныя шэдэўры беларускай фатаграфіі. Тутака і фатаграфіі вяскоўцаў, і местачкоўцаў, і рамесьнікаў. Фатаграфіі беларускіх сялян і вясковых прыгажунь у строях таго часу, у натуральным асяродзьдзі — гэта сьведчаньне адкрытага сьветапогляду і ўважлівага вока Тышкевіча. Бо для тагачаснай фатаграфіі былі ўласьцівыя пераапрананьне пэрсанажаў у касьцюмы, не ўласьцівыя часу і сацыяльнаму стану, клясычныя мізансцэны. Тут і здымкі ягонага палацавага побыту, і інтэр’еры вясковых хат і корчмаў, стылёвыя будуары і салёны, сядзібы й кухні, вясковыя сцэнкi і партрэты сваякоў. Гэта наша сапраўдная клясыка! Ён увасобіў у фота найважнейшыя характарыстыкі Беларусі і беларусаў таго часу.”
(Ракіцкі: ) “Тое, што Вы расказваеце, надзвычай цікава і захапляюча. Але гэта толькі словы, якімі мастацтвазнаўца пераказвае тое, што адлюстравана на старых здымках. Дзе іх можна было паглядзець? Гэта першае. І яшчэ. Фатаграфія захоўвае прыкметы часу, тыпы людзей. Яна і хроніка. Ці выкарыстоўваліся гэтыя і ім падобныя здымкі старых беларускіх майстроў фатаграфіі гісторыкамі, культуролягамі, мастацтвазнаўцамі?”
(Харэўскі: ) “Ажно ў 1863 годзе менавіта ў Менску выйшаў у сьвет падвойны нумар (№ 8/9) адзінага тады ў Расеі мастацка-літаратурнага часопісу “"Фотографическая иллюстрация" (ранейшыя выходзілі недзе ў Цьвяры). У тым менскім нумары былі зьмешчаныя краязнаўчыя артыкулы пра творчасьць аднаго з заснавальнікаў нашай фатаграфіі Прушынскага і самы раньні, зь вядомых, фотаздымак Менску. А ў 1894 годзе ўжо быў выдадзены першы беларускі мастацкі фотаальбом “Белавеская пушча”, пад рэдакцыяй Вешнякова. Здымкі Банольдзі, Чаховіча, Прушынскага шматкроць рэпрадукаваліся ў нашай краязнаўчай літаратуры, у артыкулах Кісялёва, Каханоўскага, Янушкевіча. Але не зварачалася адмысловай увагі на аўтарства здымкаў. Безьліч здымкаў Яна Булгака і Яна Балзункевіча зьмяшчаліся ў даведніках, энцыкляпэдыях, кнігах і публікацыях Пазьняка, Дзянісава, Шыбекі. Але ўжо ў нашым стагодзьдзі тыя фотамастакі дачакаліся і сваіх уласных кнігаў у Беларусі. Нямала для вяртаньня імёнаў славутых беларускіх фатографаў было зроблена дзякуючы часопісам “Мастацтва” і “Спадчына”, галерэяй “NOVA”, тое-сёе маем цяпер і ў Інтэрнеце. Але відавочна гэтага замала.”