Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забіты адзін з кіраўнікоў "Аль-Кайды"


БАГДАД. Амэрыканскія й ірацкія вайскоўцы заявілі, што забіты намесьнік кіраўніка ірацкай групоўкі ”Аль-Кайды” Абу Мусаба аз-Заркаўі. Абу Азам, сапраўднае імя Абдала Наджым Абдала ад-Джуваі адказны за шматлікія тэракты ў Іраку. Інтэрнэт-рэсурс “Аль-Кайды” адмаўляе і гібель Абу Азама, і тое, што ён – правая рука Абу Мусаба аз-Заркаўі. Ваеўнікі забілі двух паліцыянтаў, што канваявалі затрыманых у турму Абу-Грэйб. Раней сёньня ў Бакубе сьмяротнік узарваў замінаваны аўтамабіль у натоўпе навабранцаў-паліцыянтаў – забітыя 10 чалавек, дзясяткі параненыя.
XS
SM
MD
LG