СТАМБУЛ. ТУРЭЧЧЫНА. У Стамбуле адбываецца канфэрэнцыя ў пытаньні масавых забойстваў армян ў часы Асманскай імпэрыі. Армяне ва ўсім сьвеце вядуць барацьбу за прызнаньне разьні 1915 году генацыдам. Форум павінен быў пачацца яшчэ ў пятніцу. Аднак, пасьля пратэстаў турэцкіх нацыяналістаў суд забараніў праводзіць яго ў абраным арганізатарамі месцы – Басфорскім унівэрсытэце. Урад выказаў шкадаваньне адносна такога рашэньня суду, адзначыўшы, што яно кідае цень на працэс дэмакратызацыі ў краіне напярэдадні пачатку перамоў пра далучэньне Турэччыны да Эўразьвязу.