ЖЭНЭВА. КНДР афіцыйна паведаміла ААН, што ёй больш не патрэбна харчовая дапамога. Намесьнік міністра замежных спраў Паўночнай Карэі Цой Су Хон заявіў, што ягонай краіне хапае харчаваньня з іншых крыніц. Адначасна ён сказаў, што ЎША выкарыстоўваюць харчовую дапамогу як палітычны інструмэнт. Паводле экспэртаў, КНДР залежыць ад паставак харчаваньня з-за мяжы і паводле ўзроўню забесьпячэньня харчаваньнем займае адно з апошніх месцаў у сьвеце.