“Коммунист”, 1925 год. Міхась Лынькоў селькарам:
“Не нагрувашчвайце залішніх фраз, не паўтарайце аднойчы выказанай думкі. Імкнецеся да таго, каб у лісьце было больш думак і менш радкоў, а не наадварот. Ад лішніх, непатрэбных слоў часта карэспандэнцыя разбухае да такіх памераў, што і зірнуць на яе страшна, ня толькі прачытаць. Днямі мы атрымалі ліст, які ўяўляў сабой склеены аркуш паперы на два з паловай аршыны даўжыні! (Гэта, таварышы, факт.) І вы думаеце, што ў гэтым лісьце было што-небудзь асаблівае, важныя якія-небудзь зьвесткі? Не, увесь ён быў пабудаваны на дробязях”.
“Вечерний Минск”, 1985 год. Ігар Асінскі пра фільм Беларускага тэлебачаньня:
“Перад тэлегледачом пройдуць дзясяткі твараў няшчасных, нікому не патрэбных у Ізраілі людзей. Людзей бяз роду, бяз племені, без радзімы. Мэлёдыя моднага шлягера, у якім гаворыцца пра грошы — сапраўдным богу капіталістычнага “раю”, — заглушыць звон медзяка, кінутага кімсьці пад ногі беспрацоўнаму эмігранту… Больш падрабязна пра лёс былога гамяльчаніна Ўладзімера Бараначніка і іншых вырадкаў, якія выехалі ў Ізраіль, можна даведацца зь фільма “Гісторыя адной здрады”.
“Народная воля”, 1995 год. Заява для прэсы Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША адносна інцыдэнту з паветраным шарам:
“Экіпажы ўдзельнічалі ў міжнароднай гонцы паветраных шароў, арганізаванай швайцарскім аэраклюбам. Паводле словаў прадстаўніка аэраклюбу, дазволы на палёты былі загадзя атрыманы ад усіх эўрапейскіх краін, уключна і ад Беларусі… Беларускаму боку было заяўлена, што мы лічым непрымальным тое спазьненьне, зь якім ЗША былі паведамленыя аб тым, што адбылося, і было прапанавана аказаць усялякае судзеяньне амбасадзе ЗША ў Менску і забясьпечыць поўны консульскі доступ. Дзярждэпартамэнт таксама заклікаў беларускія ўлады правесьці поўнае і стараннае дазнаньне”.