ГЭРЦЛІЯ. “Лавец нацыстаў” Сымон Візэнталь пасьля разьвітальнай цырымоніі ў Вене будзе пахаваны сёньня ў Ізраілі. Візэнталь, ураджэнец Львова, прайшоў 12 канцэнтрацыйных лягероў падчас Галакосту, цудам ацалеў. У аўторак ён памёр у сьне ў сваім доме ў Вене, ва ўзросьце 96 год. Вядомы, як “лавец нацыстаў”, ён дапамог знайсьці й асудзіць каля 1100 ваенных злачынцаў, у тым ліку Адольфа Эйхмана, а таксама забойцу амстэрдамскай дзяўчынкі Ганны Франк, чый дзёньнік – адзін з самых вядомых дакумэнтаў часоў Галакосту.