ВЕНА. У Вене кіраўніцтва Міжнароднага агенцтва ў атамнай энэргіі працягвае абмяркоўваць канфлікт вакол ядзернай праграмы Ірану. Эўразьвяз адклікаў праект рэзалюцыі, паводле якога пытаньне павінна было быць перададзенае ў Раду Бясьпекі ААН. Расея і Кітай выступілі супраць. У новым варыянце праекту падкрэсьліваецца, што Іран адмаўляецца захоўваць правілы міжнароднай бясьпекі. Эўразьвяз і ЗША лічаць, што Тэгеран распрацоўвае зброю масавага зьнішчэньня. Іран цьвердзіць, што яго ядзерная праграма мае выключна мірныя мэты.