Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскоўскі суд адмовіў у хадайніцтве Хадаркоўскаму


МАСКВА. Маскоўскі гарадзкі суд адмовіўся адкласьці разгляд касацыйнай скаргі на абвінаваўчы вырак Міхаілу Хадаркоўскаму. Хадаркоўскі прасіў адкласьці працэс на два месяцы, каб падрыхтавацца да абароны. Адвакаты бізнэсоўца заявілі, што суд хоча як мага хутчэй правесьці апэляцыйны працэс, каб запабегчы рэгістрацыі Хадаркоўскага кандыдатам на давыбарах у Дзяржаўную думу. Былы расейскі нафтавы магнат асуджаны да дзевяці гадоў пазбаўленьня волі паводле абвінавачваньня ў эканамічных злачынствах.
XS
SM
MD
LG