БЭРЛІН. Ангела Мэркель й Гергард Шрэдэр сустрэнуцца сёньня, каб вырашыць, хто будзе кіраваць Нямеччынай. Партыя хрысьціянскіх дэмакратаў і хрысьціянаў-сацыялістаў Мэркель набрала на 1 % болей галасоў, чым сацыял-дэмакраты Шрэдэра, аднак ні адзін бок не здабыў дастатковай падтрымкі выбарцаў, каб самастойна сфармаваць урад. І Мэркель, і Шрэдэр заявілі пра свой намер стаць канцлерам Нямеччыны. Аналітыкі цьвердзяць, што найлепшы выхад – кааліцыя бакоў. Аднак незразумела, як можна знайсьці кампраміс да 18 кастрычніка, калі новы парлямэнт павінен пачаць першую сэсію.