НІЖНІ ТАГІЛ. Матэрыялы справы былога палкоўніка ФСБ Расеі Міхаіла Трапашкіна накіраваныя ў суд для паўторнага расьсьледаваньня. Трапашкіна арыштавалі на мінулым тыдні ў Маскве – пасьля таго, як Екацярынбурскі суд скасаваў рашэньне суда ніжэйшай інстанцыі пра яго датэрміновае вызваленьне. У траўні 2004 г. Трапашкіна асудзілі на чатыры гады зьняволеньня за публікацыю дзяржаўнай таямніцы й валоданьне зброяй. На думку шэрагу праваабарончых арганізацыяў, прычына выраку – высновы Трапашкіна пра тое, што да выбухаў жылых дамоў у Расеі ў 1999 г. маюць дачыненьне ўлады.