Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія фірмы хочуць болей легальных беларускіх будаўнікоў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Ня выключана, што яшчэ сёлета, будаўнікі зь Беларусі змогуць легальна працаўладкоўвацца ў Польшчы без залішняй бюракратыі і выдаткаў – гэтага ад новага ўраду, што будзе неўзабаве створаны, патрабуе шэраг буйных польскіх будаўнічых фірмаў. Між тым, беларусы ўжо цяпер знаходзяцца на першым месцы па колькасьці сярод замежных будаўнікоў, што працуюць у Польшчы легальна.

З-за масавага выезду польскіх будаўнікоў на працу ў краіны заходняй Эўропы на будоўлях Польшчы іх не хапае прынамсі каля 20 тысячаў, найбольш дэфіцытная спэцыяльнасьць – муляр, але патрэбныя таксама тынкоўшчыкі і цесьляры.

Польская прамыслова-гандлёвая палата будаўніцтва і польскае Таварыства будаўніцтва заяўляюць, што новы ўрад павінен значна спрасьціць мэханізм прыёму на працу ў польскія будаўнічыя фірмы майстроў зь Беларусі, Украіны, а таксама з Расеі, бо гэта адзіны выхад, каб забясьпечыць іх будаўнікамі з патрэбнай кваліфікацыяй.

Шэраг палітыкаў і адмыслоўцаў прыхільна ставяцца да гэткай ідэі, адзначаючы, што ў такім выпадку адначасова зьменшыцца колькасьць перадусім беларусаў і украінцаў, што працуюць на польскіх будоўлях нелегальна. Цяпер, каб узяць на працу, прыкладам, беларускага цесьляра, польскі працадаўца мусіць заплаціць прыкладна 250 даляраў, а таксама атрымаць дазвол ад мясцовага ваяводы, які у сваю чаргу кансультуецца зь біржай працы.

Між тым на польскіх будоўлях можна зарабіць ад 300 да тысячы даляраў ЗША ў месяц.

Ужо цяпер беларусы займаюць першае мейсца ў Польшчы па колькасьці замежных будаўнікоў, што працуюць афіцыйна -- іх у два з паловай разы больш чым украінцаў, якія займаюць другое месца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG