БАСРА. У гэтым горадзе дайшло да брытанска-іранскага канфлікту. Брытанскія жаўнеры выкарысталі танкі, каб вызваліць двух сваіх калегаў з гарадзкой вязьніцы. Брытанцы былі арыштаваныя іракцамі учора. Яны былі пераапранутыя ў цывільную арабскую вопратку, і іх западозрылі ў забойстве двух ірацкіх паліцыянтаў. Падчас штурму турмы праз праломы ў сьценах ўцяклі каля 150 ірацкіх зьняволеных. Гвалт у Басры успыхнуў учора ўдзень, калі шыіцкія дэманстранты пачалі кідаць у брытанскія танкі каменьне й пляшкі з гаручай сумесьсю, у выніку чаго паранілі трох брытанцаў і пашкодзілі два танкі. Губэрнатар Басры Магамэт аль-Ваілі назваў брытанскі штупм вязьніцы “барбарскім, дзікім і безразаважным”. Прадстаўнікі Міністэрства абароны Брытаніі кажуць, што вяліся перамовы пра вызваленьне брытанскіх жаўнераў. Яны не адмаўляюць штурму вязьніцы.