Паводле пробашча беларускай парафіі, айца Яна Майсейчыка, гэта сьведчыць аб вельмі сур’ёзным стаўленьні мясцовага біскупа да грэка-каталіцкай супольнасьці краінаў з Бэльгіі і Галяндыі.
Тры гады таму назад вернікі зьвярнуліся да флямандскага біскупа Паўла з просьбай узяць іх пад сваю духовую і малітоўную апеку. Уладыка паважна паставіўся да гэтай просьбы і згодна з канонамі Ўсходніх Каталіцкіх цэркваў прыняў беларусаў пад свой архіпастырскі амафор. Усе гады існаваньня ў Антвэрпане парафія цешыцца сталай падтрымкай і гасьціннасьцю рыма-каталікоў, якія з блаславеньня біскупа Паўла аддалі беларусам у карыстаньне галоўны алтар царквы Сьвятога сэрца Хрыста збаўцы.