Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працяг справы Хадаркоўскага


МАСКВА. У расейскім судзе працягнецца разгляд касацыйнай скаргі на вырак Міхаілу Хадаркоўскаму й Платону Лебядзеву. Ад рашэньня суду залежыць, ці здолее былы ўладальнік ЮКАСу удзельнічаць у давыбарах у парлямэнт, куды ён мае намер балятавацца – альбо накіруецца ў калёнію. 31 траўня сёлета Хадаркоўскі і Лебядзеў былі асуджаныя на 9 гадоў зьняволеньня, зьвінавачаныя ў шэрагу эканамічных злачынстваў. Адвакат Хадаркоўскага Генрых Падва лічыць вырак незаконным і неабгрунтаваным і патрабуе скасаваньня.
XS
SM
MD
LG