Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аварыйны СУ-27 нёс ракеты "паветра-паветра"


КОЎНА. Расейскі зьнішчальнік СУ-27, які разьбіўся пазаўчора пад Коўнам у Летуве, нёс чатыры ракеты “паветра-паветра”. Пра гэта заявіў кіраўнік расейскіх экспэртаў, якія наведалі месца падзеньня самалёта. Ракеты ня выбухнулі, і цяпер іх трэба шукаць сярод парэшткаў, зазначыў генэрал-маёр расейскіх ВПС Сяргей Байнэтаў. Паводле летувіскай камісіі, зьнішчальнік, насуперак патрэбам, быў укамплектаваны толькі адной навігацыйнай сыстэмай, якая адмовіла.
XS
SM
MD
LG