ААН. Зьвяртаючыся да Генэральнай асамблеі ААН, Генэральны сакратар ААН Кофі Анан папярэдзіў сьвет пра небясьпеку распаўсюду ядзернай зброі і тэрарызму. Анан, у прыватнасьці, заявіў: "Мы апынуліся перад вялікай рызыкай хуткага распаўсюду ядзернай зброі і катастрафічнага тэрарызму. Занадта небясьпечна і далей балянсаваць на мяжы вайны. Давайце супрацоўнічаць, каб умацаваць рэжым нераспаўсюду ядзернай зброі, раззбраеньня і выкарыстаньня атаму ў мірных мэтах”. Анан скрытыкаваў ЗША. Ён зазначыў, што Амэрыка замінала вырашыць пытаньне аб скарачэньні ядзернага ўзбраеньня, бо не жадала абмяркоўваць непасрэдна раззбраеньне. Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс заклікала ААН да больш рашучых рэформаў дзеля змаганьня з тэрарызмам і нястачай.