БЭРЛІН. У Нямеччыне заканчваецца перадвыбарчая кампанія. Датэрміновыя парлямэнцкія выбары адбудуцца заўтра. Вынікі апытаньняў аддаюць перавагу лідэрцы хрысьціянскіх дэмакратаў Ангеле Мэркель, якая можа стаць першай жанчынай на пасадзе канцлера Нямеччыны.
Спн. Мэркель сёньня заявіла:
(Мэркель:) “Гэтыя выбары вырашаць, куды мы накіруемся, вырашаць лёс Нямеччыны на некалькі гадоў наперад. Мы хочам пайсьці добрым шляхам. Дык давайце станем на яго ўсе разам, з сем’ямі, суседзямі й сябрамі. Давайце скажам, што мы любім сваю краіну і таму павінны зрабіць слушны выбар”.
Цяперашні канцлер, ачольнік сацыял-дэмакратаў Герхард Шрэдэр знаходзіцца ля ўлады 7 год. Ён заклікаў выбарцаў падтрымаць яго й эканамічныя рэформы, якія абяцае ягоная партыя.