“Аднаасобніца пасёлка Гаўрылаўка, Баршчоўскага сельсовета, Аксінья Бахан з мэтай ухілення ад хлебапаставак схавала свой хлеб у выкапанай у лесе яме. Гэту кулацкую махінацыю выкрыў сын калгасніка 12-гадовы Сава Саўчанка, які заявіў аб гэтым сельсовету. Збожжа было знойдзена і адпраўлена на пункт. Пастановай пленума сельсовета Сава Саўчанка прэміраван”.
“ЛіМ”, 1965 год. Старшыня аргкамітэту Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры акадэмік Цімафей Гарбуноў:
“Тры гады назад у Віцебску гарадскія ўлады дабіліся выключэння са спісу помнікаў, узятых пад ахову дзяржавы, царквы Благавешчання — помніка архітэктуры ХІІ ст., сучасніцы “Слова аб палку Ігаравым”… Царква была разбурана. А літаральна праз тры месяцы руіны былі ўзяты дзяржавай… пад ахову. У Магілёве знеслі сабор ХVІІ ст. разам з будынкам былога Кадэцкага корпуса, што абышлося дзяржаве ў 350 тысяч рублёў — больш, чым каштавала б рэстаўрацыя помніка”.
“Советская Белоруссия”, 1995 год. Заява ўраду Рэспублікі Беларусі:
“12 верасьня 1995 году ў 9 гадзін 41 хвіліну па мясцовым часе ў паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь, у непасрэднай блізкасьці ад дзяржаўнай мяжы, быў заўважаны паветраны шар, які ляцеў у глыб тэрыторыі рэспублікі. Усе захады, зробленыя дзяжурнымі сіламі СПА, каб наладзіць кантакт з паветраным аб’ектам, у тым ліку ўвядзеньне ў дзеяньне дадатковых радыёлякацыйных станцыяў, неаднаразовыя спробы ўступіць у радыёкантакт, аблёт шара вайсковым верталётам… папераджальныя стрэлы вынікаў не далі. У 11 гадзін 54 хвіліны ў раёне вайсковага аэрадрому Асаўцы (Берасьцейская вобласьць) і блізу дысьлякацыі часьцей ракетных войскаў стратэгічнага прызначэньня дзяжурнымі сіламі СПА згаданы лятальны апарат быў зьбіты. У выніку гэтага інцыдэнту загінулі два пілёты, якія зьяўляюцца замежнымі грамадзянамі”.