ГАЗА. Палестынская радыкальная групоўка “Хамас” пагражае Ізраілю ўзмацніць узброеную барацьбу на Заходнім беразе Ярдану і ў Ерусаліме. Заява аб гэтым прагучала на масавым мітынгу ў сталіцы Паласы Газы, які адбыўся ўчора ўвечары. Таксама ў аўторак лідэр Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас заявіў, што тэрмінова зробіць самыя жорсткія захады, каб спыніць беспарадкі і марадэрства ў Паласе Газы. Натоўпы палестынцаў працягваюць рабаваць і разбураць пакінутыя ізраільцамі паселішчы.