Пекін. У сталіцы Кітая аднавіліся шматбаковыя перамовы адносна ядзернай праграмы Пхеньяну. У іх бяруць удзел прадстаўнікі Кітаю, Паўночнай і Паўднёвай Карэі, Расеі, ЗША і Японіі. У абмен на адмову Паўночнай Карэі ад ядзернай праграмы ўдзельнікі перамоваў абяцаюць ёй эканамічную дапамогу. Раней дыялёг быў безвыніковым. Тым часам, дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс заявіла, што Паўночная Карэя можа нармалізаваць стасункі са Злучанымі Штатамі, калі адмовіцца ад распрацовак ядзернай зброі.