Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Гайдукевіч.
(Гайдукевіч: ) “Я не сачу за Аляксандрам Рыгоравічам. Гэта мой супернік на прэзыдэнцкіх выбарах. Мяне зусім не цікавіць, куды ён едзе, навошта ён едзе. У мяне прэзыдэнцкая кампанія, я кандыдат у прэзыдэнты, мяне цікавіць мая прэзыдэнцкая кампанія, і больш нічога”.
Былы старшыня Савету Рэспублікі Аляксандар Вайтовіч нагадвае, што ў працы ААН могуць браць удзел усе найвышэйшыя асобы краін.
(Вайтовіч: ) “ЗША павінны выдаваць візы, нягледзячы на тое, якія адносіны паміж краінамі. Я ня думаю, што ў яго там будуць нейкія важныя сустрэчы, наўрад ці ён сустрэнецца зь лідэрамі краін, якія вельмі карысныя ў стасунках зь Беларусьсю, заходнімі краінамі і ЗША. Могуць быць сустрэчы з краінамі, якія ня так для нас важныя ў эканамічных і палітычных адносінах”.
Адна са старшыняў грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем” Ірына Красоўская цяпер таксама знаходзіцца ў ААН і бярэ ўдзел у працы рабочай групы Камітэту ААН у правах чалавека ў Жэнэве.
(Красоўская: ) “Хай ляціць, хай на самой справе паглядзіць на рэакцыю людзей, якія будуць вакол яго. Я думаю, якраз там ён будзе выглядаць як ізгой, як маленькі дыктатар маленькай краіны. Але мы робім, што мы павінны рабіць. Я думаю, рана ці позна ён будзе адказваць за тое дрэннае, што ён рабіў для сваёй краіны. Цяпер я знаходжуся ў Жэнэве, у ААН, у Камісіі ў правах чалавека, і рабочая група ў прадухіленьні зьнікненьняў працуе тут, каб скончыць Канвэнцыю па зьнікненьнях. Калі будзе прынятая гэта канвэнцыя — гэта будзе новы мэханізм, які дазволіць прыцягнуць да адказнасьці Лукашэнку і яго атачэньне за зьнікненьне палітычных апанэнтаў у краіне. Я думаю, ён там будзе 16 верасьня, у той дзень, калі Красоўскі і Ганчар зьніклі. Я думаю, што калі ён там схопіць каго-небудзь за рукаво, то людзі павінны спытацца ў яго, ці праўда, што ў вашай краіне зьнікаюць палітычныя апанэнты, што вы і ваша атачэньне бралі ўдзел у гэтым”.