ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты віталі выхад Ізраілю з Паласы Газы. У панядзелак з Газы былі выведзеныя апошнія ізраільскія падразьдзяленьні. Гэтакім чынам завяршылася 38-гадовая ізраільская акупацыя палестынскіх тэрыторыяў. Прадстаўнік дзярждэпартамэнту ЗША Адам Эрэлі назваў гэта гістарычным момантам.