На карысьць таго, што “праект стагодзьдзя”, а менавіта так шэраг мэдыяў назвалі пабудову газаправоду па дне Балтыйскага мора, мае ня толькі гаспадарчае, але і палітычнае значэньне, сьведчыла прысутнасьць на цырымоніі падпісаньня пагадненьня Ўладзімера Пуціна і Герхарда Шрэдэра.
(Шрэдэр: ) “Гэта не праект супраць кагосьці – балтыйскіх дзяржаваў ці Польшчы. Трэба зразумець, што нямецкі канцлер павінен дбаць перадусім пра інтарэсы ўласнай дзяржавы”.
У Варшаве, аднак, занепакоеныя тым, што пагадненьне было падрыхтаванае без кансультацыяў з польскім бокам. У выніку Польшча cтраціць ня толькі значныя сродкі ад транзыту газу, але перадусім гэта ўдар у сыстэму энэргетычнай бясьпекі краіны.
Цяпер у Расеі зьявіцца магчымасьць перакрываць пастаўкі газу ў Польшчу не спыняючы пры гэтым паставак блакітнага паліва далей у Заходнюю Эўропу.
(Ракіта: ) “Нямецкі ўрад парушае прынцыпы эўрапейскай салідарнасьці й Эўрапейскі зьвяз павінен зьвярнуць на гэта ўвагу Бэрліна”, – кажа Ян Ракіта, найбольш верагодны кандыдат на пасаду прэм''ер-міністра ў новым, правым урадзе, які будзе сфармаваны пасьля парлямэнцкіх выбараў, што адбудуцца неўзабаве.
Ян Ракіта і ягоныя паплечнікі абвінавачваюць папярэдні посткамуністычны кабінэт Лешка Мілера ў тым, што ён чатыры гады таму спыніў перамовы з Нарвэгіяй аб пастаўках газу з гэтай
краіны, зрабіўшы Польшчу амаль цалкам залежнай ад газу расейскага.
Наступны польскі ўрад мае намер інтэнсіўна шукаць альтэрнатыўныя крыніцы паставак газу – будуць, хутчэй за ўсё, адноўленыя перамовы з Нарвэгіяй, разглядаецца таксама магчымасьць далучэньня да Турэччыны, Вугоршчыны, Баўгарыі і Аўстрыі – гэтыя краіны будуюць газаправод па якім будзе ісьці газ з Азіі – Туркмэністану, Казахстану, Узбэкістану і Азэрбайджану з магчымасьцю падключэньня да газаправодаў з арабскіх краінаў.
Варшава будзе таксама блякаваць расейска-нямецкі праект:
(Качыньскі: ) “Ня думаю, каб урад, які будзе створаны пры ўдзеле нашай партыі, а таксама магчымы прэзыдэнт ад нашай партыі далі згоду на тое, каб газаправод праходзіў праз польскую эканамічную зону ў Балтыйскім моры”, – заявіў мэр Варшавы і кандыдат на пасаду прэзыдэнта ад партыі “Закон і справядлівасьць” Лех Качыньскі.
Адмыслоўцы прапануюць таксама абскардзіць захады Нямеччыны ва Усясьветнай гандлёвай арганізацыі, бо, паводле іхных словаў, Бэрлін, падпісаўшы пагадненьне з Масквой, парушыў шэраг правілаў гэтай арганізацыі.
Расейска-нямецкае пагадненьне выклікае ў Варшаве і гістарычныя асацыяцыі. Тут аргумэнт на карысьць сваіх поглядаў атрымалі прыхільнікі моцнага саюзу Польшчы са Злучанымі штатамі, якія бачаць небясьпеку ва ўзмацненьні сяброўскіх дачыненьняў паміж Масквой і Бэрлінам.
***
Варта нагадаць пра сытуацыю 2004 году, калі ў выніку спрэчак наконт цаны за пастаўкі расейскага газу ў Беларусь 18 лютага была наагул перакрытая падача газу ў Беларусь, у тым ліку і транзытнага. Гэтая мера “Газпрому” выклікала моцную занепакоенасьць і нават незадавальненьне краінаў, якія атрымлівалі расейскі газ праз Беларусь. Асабліва рэзкай была рэакцыя Польшчы.
Некаторыя беларускія экспэрты адзначаюць, што нягледзячы на жорсткія канфлікты вакол Саюзу палякаў у Беларусі, у сытуацыі з балтыйскім газаправодам, які наўпрост злучыць Расею і Нямеччыну, інтарэсы Варшавы і Менску супадаюць. Ані Беларусь, ані Польшча не зацікаўленыя ў тым, каб Расея мела альтэрнатыўныя шляхі транзыту свайго газу – гэта адаб''ецца на даходах Беларусі й Польшчы ад транзыту, акрамя таго Масква будзе мець дадатковы рычаг кантролю: у нейкай крытычнай сытуацыі можа перакрыць падачу газа ў Беларусь ці Польшчу, ня ставячы пад удар свае абавязацельствы перад спажыўцамі ў Заходняй Эўропе.