Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox Populi: Ці памятаеце вы пра зьбіты паветраны шар?


Сяргей Астраўцоў, Горадня Ці памятаюць гарадзенцы аб тым, што дзесяць гадоў таму вайсковы гэлікоптэр зьбіў каля гораду Бяроза паветраны шар з экіпажам, і загінулі два амэрыканскія спартоўцы? Хто мог быць вінаваты ў гэтым здарэньні? Пра гэта сёньня распытваў жыхароў Горадні наш карэспандэнт.

(Спадар: ) “Чуў, што зьбілі, зьбівалі зь верталёту, але наконт падрабязнасьцяў не магу нічога сказаць”.

(Сталы спадар: ) “Здарэньне гэтае памятаю. Канечне, трэба было ўзгадняць гэты палёт, здаецца, узгадненьняў такіх не было. Але трэба было прадугледзець, што ўлады здольныя зрабіць любое глупства. Вобраз ворага таксама застаўся — калі навокал адныя ворагі, дык трэба, маўляў, узмацняць дзяржаву. Калі шмат зьнешніх праблемаў, значыцца менш унутраных, такое маё меркаваньне”.

(Спадар: ) “Памятаю я добра гэты выпадак. Напэўна, той, хто ляцеў, той і вінаваты. Іх зьбілі і правільна зрабілі. Яны парушылі нашую мяжу, таму, напэўна, так трэба было...”

(Спадар: ) “Па тэлебачаньні слухалі, а так мы добра ня ведаем, як гэта ўсё атрымалася — можа шар лопнуў, а можа яшчэ што здарылася... Верталёт зьбіў? Ну, я ня ведаю. Я ў палітыку асабліва ня ўлажу, ведаеце”.

(Пажылы спадар: ) “Дэталяў ня памятаю, памятаю толькі, што сам факт быў”.

(Спадар: ) “Раз зьбілі, то значыцца пралятаў мяжу без дазволу, я так думаю. Парушэньне мяжы — самае галоўнае. Калі запытаў не зрабілі, пераляцелі, з гэтай прычыны і зьбілі”.

(Спадар: ) “Мне здаецца, самі амэрыканцы вінныя. Трэба было паведаміць уладам, што будуць пралятаць над тэрыторыяй і ўсё. Самалёты ж пралятаюць над тэрыторыяй рэспублікі. Вядома: які самалёт і калі. А так — неапазнаны, без нічога. Гавораць, яны нават не адказвалі на запыты, ну іх і зьбілі”.

(Сталы спадар: ) “Канечне, трэба было можа захады зрабіць папераджальныя спачатку як зьдзейсьніць гэтыя дзеяньні з боку ваенных”.

(Сталы спадар: ) “Хто вінаваты — я не бяруся меркаваць, але адчуваньне тады было вельмі непрыемнае. Таму што ў рэшце рэшт пры сучаснай тэхніцы вызначыць — ваенны гэта аб’ект — шар паветраны ці не ваенны гэта даволі проста. Тым больш верталёт аблятаў шар навокал, яны маглі пераканацца ў тым — хто гэта. У рэшце рэшт яго можна было прымусіць прызямліцца”.

(Сталы спадар: ) “Я памятаю пра гэтае здарэньне. Ня вельмі добра адбылося. Даволі жорстка ўчынілі”.

(Спадар: ) “Вінаватыя, перш за ўсё, я думаю, яны самі, таму што яны парушылі паветраную прастору. Ня ведаю, хто вінаваты з нашага боку — ці вайскоўцы, якія аддалі загад зьбіць іх, ці дыспэтчары, якія дапусьцілі такое. Канечне, загінулі людзі, іх шкада. Але тое, што нашая паветраная прастора ахоўваецца добра — аб гэтым прыемна чуць”.

Гл. таксама • Дзесяць гадоў таму войскі супрацьпаветранай абароны Беларусі зьбілі паветраны шар з двума амэрыканскімі паветраплавальнікамі - як гэта было?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG