Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран працягвае ядзерныя распрацоўкі


ТЭГЕРАН. Іран мае намер пабудаваць яшчэ дзьве ядзерныя электрастанцыі, -- пра гэта заявіў сёньня ірнскі міністар замежных справаў Манучэр Матакі. Ён таксама заявіў, што перапрацоўка ўрану ў Ісфахане будзе працягвацца – насуперак заклікам Эўразьвязу спыніць іх. Па словах афіцыйнага Тэгерану, калі пытаньне пра ядзерныя распрацоўкі ягонай краіны будзе перададзенае ў Раду бясьпекі ААН, на чым настойваюць Эўразьвяз і ЗША “гэты крок не застанецца без наступстваў”. Маттакі не ўдакладніў, што мае на ўвазе.
XS
SM
MD
LG