Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Целы нью-арлеанцаў зьбіраюць прыватнікі


НЬЮ-АРЛЕАН. Фэдэральная агенцыя па назвычайных становішчах (FEMA) паведаміла, што наняла прыватную кампанію для збору целаў загіблых на вуліцах Нью-Арлеану. Афіцыйна зарэгістравалі 300 загіблых. Але чыноўнікі паведамілі, што ў горад прыбылі 25 тыс. пахавальных мяшкоў. Ратаўнікі абыходзяць горад ад дзьвярэй да дзьвярэй, каб эвакуяваць каля 10 тыс. жыхароў, што не пакінулі Нью-Арлеан. Паводка працягвае адступаць, запрацавала траціна гарадзкіх установак па адпампоўваньні вады, аднак застаецца небясьпека эпідэміяў з-за высокатаксычнага асяродку. Сёньня НАТА ўхваліла эўрапейскую праграму дапамогі ЗША. Кангрэс ЗША выдаткаваў 52 млрд. даляраў на ліквідацыю наступстваў “Катрыны”.
XS
SM
MD
LG