Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз: новая сыстэма выдачы віза ад 2007 году


Страсбур. З наступнага году ў Эўразьвязе будзе дзейнічаць новая сыстэма кантролю за выдачай візаў, а з 2007 году зьявіцца адмысловы банк дадзеных, куды будзе перадавацца біямэтрычная інфармацыя пра ўсіх асобаў, якія ўяжджаюць у краіны Зьвязу. Пра гэта паведаміў брытанскі міністар унутраных справаў Чарльз Кларк, выступаючы на сэсіі Эўрапарлямэнту ў Страсбуры. Кіраўнік МУС Вялікабрытаніі дадаў, што ў найбліжэйшы час Эўразьвяз зьбіраецца заключыць пагадненьні аб рэадмісіі – вяртаньні нелегальных мігрантаў – з Расеяй і Ўкраінай.
XS
SM
MD
LG