ВАШЫНГТОН. 13 верасьня прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сустрэнецца са сваім ірацкім калегам Джалалам Талябані. Бакі абмяркуюць пляны па барацьбе з тэрарызмам, ход прыняцьця нацыянальнай Канстытуцыі Іраку, а таксама падрыхтоўку да канстытуцыйнага рэфэрэндуму 15 кастрычніка і выбараў у сьнежні. Тэкст Канстытуцыі быў прыняты ірацкім парлямэнтам у мінулым месяцы, аднак прадстаўнікі сунітаў адмовіліся прыняць яго. Пасьля сустрэчы Талабані паедзе ў Нью-Ёрк, каб 15 верасьня наведаць саміт ААН на найвышэйшым узроўні.