Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анана зноў вінавацяць за карупцыю


ВАШЫНГТОН. Кіраўнік незалежнае групы па расьсьледаваньню карупцыі ў ААН, Пол Волькер, заявіў, што Генэральны сакратар ААН Кофі Аннан і шэраг агенцыяў ААН падзяляюць віну за шырокія злоўжываньні ў праграме “Нафта за Харчаваньне для Іраку”. Волькер сказаў на паседжаньні Рады Бясьпекі ААН, што кіраваньне праграмаю было непрафэсійным, якасьць пранятых рашэньняў -- нізкай. Кофі Анан прыняў адказнасьць за неэфэктыўнае кіраваньне праграмай, але заявіў, што яна ўсё ж давала харчаваньне жыхарам Іраку і стрымлівала рост узбраеньня ў краіне. Анан падкрэсьліў, што дзяржавы-ўдзельніцы ААН павінныя згадзіцца на рэформы ў арганізацыі. Гэтае пытаньне будзе абмяркоўвацца на наступным тыдні на сустрэчы прадстаўнікоў дзяржаваў.
XS
SM
MD
LG