ПАЎНОЧНЫ КАЎКАЗ. Міністар унутраных справаў Чачэніі Руслан Алханаў заявіў пра разгром аднаго з асноўных атрадаў ваеўнікоў, якія дзейнічаюць на захадзе рэспублікі. Тымчасам у Нажай-Юртаўскім раёне Чачэніі абстраляная вайсковая аўтакалёна – параненыя чатыры чалавекі. МУС Інгушэтыі паведаміў пра абясшкоджваньне выбуховага ладунку вагою 20 кг ля чыгуначнага пераезду ў г. Назрані. У дагестанскім горадзе Хасавюрце пры выбуху загінуў вайсковы кіноляг. Выбух прагрымеў, калі сапёры ўнутраных войскаў абсьледавалі тэрыторыю ля вайсковага гарнізону.