БАГДАД. У сталіцы Іраку сёньня загінулі два вайскоўцы ЗША. Камандаваньне паведаміла, што аўтамабіль, якім яны ехалі, падарваўся на міне. Яшчэ два жаўнеры параненыя. Яшчэ адзін амэрыканскі жаўнер загінуў учора пры выбуху ў горадзе Таль-Афар. На захадзе ад Багдаду на міне падарваўся аўтамабіль ірацкіх вайскоўцаў. Чатыры ірацкія жаўнеры былі забітыя, пяць параненыя.