Нагадаем, яны былі затрыманыя ў Менску 24 жніўня, асуджаныя на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, але вызваленыя 2 верасьня паводле рашэньня Менскага гарадзкога суда. Прэзыдэнт Грузіі Саакашвілі падзякваў за вызваленьне Цуладзэ і Кандэлакі грузінскаму міністэрству замежных справаў, грузінскай амбасадзе ва Ўкраіне і ўкраінскім дыпляматам.
Ул. інф. "Грузія ня мае намеру ўмешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі, але мы не дазволім незаконных дзеяньняў у міждзяржаўных адносінах і адносна нашых грамадзянаў, мы будзем абараняць нашых грамадзянаў ва ўсім сьвеце, асабліва калі яны не вінаватыя" – пра гэта заявіў прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі на сустрэчы з актывістамі моладзевага руху “Кмара” Лукай Цуладзэ і Георгіем Кандэлакі.
Самае папулярнае
1