2 верасьня 1814 году пакінуў гэты сьвет Жан Жылібэр, францускі натураліст, хірург і анатам, жыцьцё і дзейнасьць якога зьвязаныя з нашым краем. Напрыканцы 18 ст. доктар мэдыцыны Жан Эмануэль Жылібэр заснаваў у Горадні мэдычную акадэмію, акушэрскую і вэтэрынарную школы, а таксама клінічны шпіталь. Пасьля гэтага выкладаў у Віленскім унівэрсытэце і стварыў у Вільні батанічны сад.
2 верасьня 1998 году ў Віцебску быў арыштаваны апазыцыянэр Ўладзімер Плешчанка. Яму інкрымінавалі крадзеж вулічнага бюста Аляксандра Суворава, расейскага палкаводца, які ў беларускую гісторыю ўвайшоў як душыцель паўстаньня за незалежнасьць 1794 году. Помнік Сувораву быў пастаўлены ў Віцебску яшчэ пры жыцьці Сталіна. Празь дзень прапажу знайшлі, але Плешчанку пратрымалі за кратамі каля году.
2 верасьня 1948 году нарадзілася амэрыканская настаўніца Шэран Крыста Макаліф, пра якую цяпер мала хто помніць, а ў 1986-м годзе ведаў увесь сьвет. Можа нехта тады і плакаў над яе лёсам. Гэта яна брала ўдзел у палёце касьмічнага карабля ''Чэленджэр" – таго самага, што ўзьляцеў і на вачох усяго сьвету – бо старт трансьлявалі ва ўсіх краінах – ператварыўся ў воблака, выбухнуў. Вось там і загінула адважная настаўніца-касманаўтка.
Цяпер – пра каляндар заўтрашняе суботы.
3 верасьня ў 1932 годзе загінуў легендарны савецкі піянэр Паўлік Марозаў. Справа адбывалася глыбока ў Сыбіры. Але цікава, што сям''я Марозавых паходзіць зь Беларусі. Бацька Паўліка не любіў савецкую ўладу і хаваў ад яе хлеб. Паўлік данёс на бацьку ў карныя органы, за што сяляне яго і забілі.
3 верасьня 1927 году адбылася першая ў гісторыі тэлефонная размова паміж Менскам і Варшавай. На той момант мяжа з Польшчай праходзіла зусім блізка ад беларускай сталіцы. А колькасьць абанэнтаў тэлефоннай сувязі ў Менску складала тысячу чалавек.
Спаміж славутых людзей, што прыйшлі на сьвет 3 верасьня ў розныя гады, згадаем сёньня Станіслава Богуш-Сестранцэвіча, родам з-пад Сьвіслачы, які быў дзядзькам пісьменьніка Дуніна-Марцінкевіча і ў часы Кацярыны ІІ стаў мітрапалітам усіх каталіцкіх касьцёлаў Расейскай імпэрыі, а таксама пісьменьніка Алеся Адамовіча, у дзень нараджэньня якога ўручае штогадовыя прэміі ягонага імя Беларускі ПЭН-цэнтар.