МАСКВА. МЗС Расеі выказаў пратэст афіцыйнаму Тбілісі ў сувязі з нападам грузінскіх сялянаў на здымачную групу расейскага тэлеканалу "НТВ". Жыхары паселішча Напарэулі, што ва ўсходняй вобласьці Кахетыі, разьбілі камэру трох расейскіх тэлерэпартэраў і прагналі іх прэч. Інцыдэнт здарыўся пасьля таго, як рэпартэры паказалі сялянам эратычны фільм, які намякае на сэксуальныя стасункі ў верталёце паміж прэзыдэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі й прэм’ер-міністрам Украіны Юліяй Цімашэнкай. Расейская амбасада ў Грузіі назвала інцыдэнт “правакацыяй”.