Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беслане пачаўся навучальны год


БЕСЛАН. У Паўночнай Асэтыі сёньня пачаўся навучальны год – са спазьненьнем з-за жалобных мерапрыемстваў у сувязі з гадавінай бесланскай трагедыі. Гаворыць дырэктарка бесланскай школы, куды пайшлі вучыцца дзеці са зьнішчанай 1-ай школы.

(Дырэктарка:) “Дзеці з 1-ай школы прыйшлі да нас з задавальненьнем. Працэс пайшоў. Будзе вучоба, будзе жыцьцё, будзе радасьць".

У Беслан вылецела група сьледчых Генэральнай пракуратуры Расеі для праверкі сьледзтва ў справе леташняга тэракту. Такое распараджэньне выдаў прэзыдэнт Расеі пасьля сустрэчы з прадстаўніцамі камітэту “Маці Беслану”, якія скардзіліся на зацягваньне й неаб’ектыўны ход сьледзтва.
XS
SM
MD
LG