БАГДАД. У Іраку ўпершыню пасьля падзеньня рэжыму Садама Хусэйна прыведзены да выкананьня сьмяротны вырак. У правінцыі Вазіт, на паўдзённым усходзе краіны ў чацьвер павесілі трох прысуджаных да сьмерці. Яны былі абвінавачаныя ў забойстве, згвалтаваньні і выкраданьні. Указ аб прывядзеньні выраку да выкананьня быў падпісаны віцэ-прэзыдэнтам Іраку Адэль Абдэлем Мэхдзі, паколькі прэзыдэнт Джаляль Талябані – перакананы праціўнік сьмяротнага пакараньня.