БІШКЕК. Парлямэнт Кіргізстану зацьвердзіў Фэлікса Кулава на пасадзе прэм’ер-міністра краіны. За яго прагаласавалі 55 з 66 дэпутатаў. Кандыдатура Кулава была прапанаваная прэзыдэнтам Курманбекам Бакіевам. У найбліжэйшыя дні пачнецца фармаваньне новага ўраду Кіргізстану.